👉🏻Я доўга не вырашаўся…. 🧠Курс "Антыстрэс па-беларуску" 👤Часта я чую, што беларуская мова – мова для вёскі? Не, гэта мова першай друкаванай усходнеславянскай кнігі, першай канстытуцыі і псіхатэрапіі. 👤Апошні час паказаў, што найважнейшым навыкам для сучаснага чалавека з'яўляецца стрэсаўстойлівасць. Вакол нас столькі ўсяго адбываецца, што захаваць халодны розум і самавалоданне проста немагчыма. 🧠Запрашаю ўсіх на трэнінг навыкаў па стрэсаўстойлівасці. Гэта працяглая серыя сустрэч у групавым фармаце анлайн. Што будзем трэніраваць? • Навыкі усвядомленасці; • Навыкі стрэсаўстойлівасці; • Рэгуляцыю эмоцый; • Навыкі міжасобаснай камунікацыі без стрэсу; • Навыкі планавання і эфектыўнай працы. 🧠Структура курса накіравана на выпрацоўку канкрэтных навыкаў, якія дапамагаюць не выгараць спецыялістам і фармаваць навыкі стрэсаўстойлівасці. 👉🏻Кожны занятак - гэта 2-3 канкрэтныя навыкі, якія супрацоўнікі адпрацоўваюць на працягу тыдня да наступнага занятку. Кожны занятак пачынаецца з праверкі дамашняга задання і даюцца новыя навыкі на адпрацоўку. Удзельнікам давядзецца траціць 10-15 хвілін у дзень на новыя навыкі. аміж заняткамі ўдзельнікі могуць задаваць пытанне асабіста ці ў тэлеграм-чаце сваёй групы. 👉🏻Усяго 8 заняткаў у фармаце анлайн. Структура занятку 180 хвілін: 60 мін. - праверка хатняга задання; 60 хвілін новы матэрыял (мінімум тэорыі); 60 хвілін новыя навыкі і іх разбор. 👉🏻Падрабязнасці ў асабовых паведамленнях.